• Як кажуць, сабака - гэта назаўжды, не толькі на Новы год. Гэтак жа і дах. Выбар даху - доўгатэрміновае рашэнне. Падумайце пра тое, як ен ўпішацца ў архітэктуру ўсёй хаты. Мода прыходзіць і сыходзіць; ваш дах, верагодна, будзе з вамі дзесяцігоддзі.

  • Размяшчэнне вашай хаты з’яўляецца важным фактарам. Калі вы жывеце побач з узбярэжжам ці ў мясцовасці з моцнымі вятрамі ці экстрэмальнымі пагоднымі ўмовамі і вялікай колькасцю снега, вам варта шукаць дахавую сістэму, якая дапаможа мінімізаваць патэнцыйныя праблемы з карозіяй, працёкамі ці непаладкамі дахавай сістэмы. Так адбылося, што мы ведаем адну дахавую сістэму, якая мае адмысловую ўстойлівасць да атмасферных уздзеянняў;)

  • Кажучы сур’ёзна, дахавыя працы - гэта асобная галіна. Гэта праца не для радавога будаўніка ці мясцовага майстра на ўсе рукі. Не варта давяраць яе якому-небудзь сябру, які бярэцца за любую працу.

  • Расцэнкі на дахі могуць быць заблытанымі і падманлівымі. Прасачыце, каб кошт уключаў усе выдаткі - такія як будаўнічы кардон, дахавыя батэнсы, паслугі рабочых і іншыя дахавыя матэрыялы - каб вы маглі параўнаць "падобнае з падобным".

  • Прааналізуйце розныя варыянты, перш чым штосьці вырашаць. Першы крок - гэта збор інфармацыі: у інтэрнэце, па тэлефоне і ў гутарцы з іншымі домаўладальнікамі. Гэта раздзел - Даведацца больш пра дахі - створаны, каб дапамагчы вам даведацца больш пра дахавыя сістэмы, і вы маглі прыняць рашэнне, якое палегчыць ваша жыццё ў наступныя дзесяцігоддзі.